Чалец Палаты прадстаўнікоў ЗША, рэспубліканец Дарэл Іса заявіў, што намінуе Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію міру. Пра гэта паведамляе The Hill са спасылкай на пост кангрэсмена ў сацыяльнай сетцы X.

«Сёння я вылучу Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію міру. Ніхто не заслугоўвае гэтага больш», — напісаў Іса.
Хоць кангрэсмен не ўдакладніў, за якія менавіта заслугі ён намінуе Трампа, пазней ягоная прэс-служба патлумачыла, што гаворка ідзе пра мірныя ініцыятывы амерыканскага прэзідэнта на Блізкім Усходзе.
Выданне The Hill адзначае, што заява Ісы прагучала на фоне змены палітыкі Трампа што да Украіны. У прыватнасці, ён узмацніў ціск на Уладзіміра Зяленскага і размарозіў адносіны з Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, што Трампа ўжо не раз намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру, але ён так і не атрымаў узнагароды.