Упала ля дарогі, ірванула не адразу. У сеціве апублікавалі поўнае відэа выбуху расійскай авіябомбы ў цэнтры Белгарада
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У сеціве публікуюць поўнае відэа выбуху расійскай авіябомбы ў Белгарадзе, у выніку якога пацярпелі тры чалавекі.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество1  СкоростьОбычная  

На відэа відаць, як бомба падае паблізу ажыўленай дарогі. Праз дзясятак секунд адбываецца моцны выбух, які падкідвае ў паветра аўтамабіль, што праязджаў міма, а прыпаркаваную машыну — на дах крамы.

Нагадаем, выбух у цэнтры Белгарада адбыўся ўвечары 20 красавіка на скрыжаванні праспекта Ватуціна і вуліцы Губкіна. Утварылася варонка радыусам 20 м.

У Мінабароны Расіі растлумачылі тое, што адбылося, «няштатным сходам авіяцыйнага боепрыпасу» з расійскага самалёта Су-34 падчас палёту над Белгарадам.

Паводле апошніх звестак, пацярпелі тры чалавекі. Было таксама прынятае рашэнне цалкам рассяліць трохпад’ездны пяціпавярховы дом, які пацярпеў ад выбуху.