Беларускія сілавікі апублікавалі фэйкавае фота з «допыту» зніклай Анжалікі Мельнікавай. Знайшлі яго крыніцу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Увечары 28 сакавіка стала вядома, што страчаная сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. 31 сакавіка тэлеграм-канал, звязаны з ГУБАЗіК, апублікаваў фота жанчыны, дзе яна нібыта падпісвае пратакол допыту. Аднак гэта няпраўда — расказваем, што гэта за кадр.

Спикер Координационного совета Анжелика Мельникова. Фото: rada.vision
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Фота: rada. vision

«Анжаліка Мельнікава падпісвае пратакол допыту», — напісаў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал. Публікацыю суправадзілі фатаграфіяй зніклай жанчыны, якая сядзіць за сталом.

Публикация в Telegram-канале, связанном с ГУБОПиК, от 31 марта 2025 года
Публікацыя ў тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіК, ад 31 сакавіка 2025 года

На выяве звяртаюць на сябе ўвагу разняволеная поза жанчыны, а таксама нехарактэрнае для гэтай пары года адзенне.

Насамрэч гэтае фота зробленае ў Варшаве 19 ліпеня 2024 года для «Белсата». Здымак выкарыстоўвалі ў інтэрв'ю Анжалікі Мельнікавай. На поўнай яго версіі можна таксама ўбачыць абстаноўку на працоўным месцы спікеркі, каляндар на 2024 год і бэйджы з мерапрыемстваў.

Анжелика Мельникова, спикер Координационного совета. Варшава, Польша. 19 июля 2024 года. Фото: Мира Леселишская / "Белсат"
Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Лесялішская / «Белсат»

На момант публікацыі нататкі месцазнаходжанне Мельнікавай усё яшчэ невядомае. Днём 31 сакавіка Павел Латушка заявіў, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго, «гэта выяўлена тэхнічным спосабам».

Нагадаем, што спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла 25 сакавіка. Павел Латушка заявіў, што афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы пра яе знікненне. На просьбу праваахоўнікаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася. Разам з жанчынай зніклі і яе дочкі 6 і 12 гадоў, якія жылі з ёю ў Варшаве.

Чытайце таксама