Сілавікі затрымалі намесніка дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра, якому прыйшла рассылка з заклікам галасаваць на выбарах у КР
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі намесніка дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра. Пра гэта паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Скрыншот: відэа сілавікоў

На «пакаяльным» відэа мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэсных мітынгах і фатаграфаваўся з забароненай сімволікай на праезнай частцы. Паводле яго, ён быў падпісаны на розныя «экстрэмісцкія» каналы, у тым ліку чат-бот «Перамога».

«21 траўня 2024 года была атрыманая ў чат-боце рассылка з прапановай прагаласаваць. 22 траўня да мяне раніцай прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія мяне ў выніку затрымалі», — сказаў ён.

У праўладным тэлеграм-канале заявілі, што да мужчыны першапачаткова прыйшлі за перакрыццё дарог, за што «ён мог бы адкараскацца двума гадамі „хатняй хіміі“», але за рэгістрацыю ў «Перамозе» яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама