Для маркетплэйсаў хочуць увесці змяненне. Пакупнікі, хутчэй за ўсё, ацэняць гэтую ідэю
Читать по-русски


/

Улады збіраюцца ўвесці змены па працы маркетплэйсаў. Так, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выступае за тое, каб абавязаць такіх рытэйлераў вяртаць кліентам грошы за няякасныя тавары, а потым ужо каб яны разбіраліся з прадаўцом. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 14 сакавіка заявіла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРТ Іна Гаўрыльчык.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Porapak Apichodilok
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Porapak Apichodilok

«Мы хочам урэгуляваць дзейнасць інтэрнэт-пляцовак — ва ўжытку іх называюць маркетплэйсамі», — анансавала Іна Гаўрыльчык.

Паводле яе, адно з магчымых змяненняў — абавязаць іх вяртаць грошы за няякасны тавар, і каб ужо потым маркетплэйс разбіраўся з яго прадаўцом.

«Плануем, што ў законе пра абарону правоў спажыўца з’явяцца нормы, якія будуць казаць пра тое, што, калі тавар няякасны, інтэрнэт-пляцоўка павінная яго прыняць і перадаць прадаўцу. І забяспечыць вяртанне прадаўцом грашовых сродкаў, — заявіла Іна Гаўрыльчык. — Калі не атрымліваецца, інтэрнэт-пляцоўка вяртае грошы, а далей самастойна вырашае праблему вяртання сабе грошай ужо ад прадаўца, менавіта з гэтым прадаўцом».

У МАРГ перакананыя, што ў маркетплэйсаў павінная быць зацікаўленасць у такім новаўвядзенні, «каб у іх было менш такіх канфліктаў».

Нагадаем, раней, 3 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду кантраляваць гандаль — суадносіны яго відаў: сеткавага гандлю, крамаў крокавай даступнасці, маркетплэйсаў і іншых.

Чытайце таксама